Казкi - гэта блiскучае, лепшае
У свеце золата, якое блiшчыць
Агенчыкам у дзiцячых вочах,
Звянiць смехам з дзiцячых вуст
I вустаў iх бацькоў.
Г.Х.Андерсен
Казкi патрэбны дзецям , як паветра,
Таму, што праз казкi яны разумеюць
Праўду жыцця. Казкi крышталiзуюць
Душу дзiцяцi
I ачышчаюць душу дарослага.
В.Cухамлiнскi
Казкi iснуюць, iх чытаюць столькi, колькi iснуе чалавек. У кожнага народа гэтыя казкi маюць свае асаблiвыя якасцi, учынкi, герояў, моцныя малюнкi. Таму яны i называюцца народнымi.
Казкi адкрываюць дзецям цудоўны свет чалавечых пачуццяў, пащыраюць iх кругагляд. Дзецi, спасцiгаючы багатую мову твораў, авалодваюць яе вобразнасцю, мiлагучнасцю, прыгожасцю. Казкi вучаць разумець, пра ўчынкi людзей разважаць: калi дрэнна - яго асудзяць, ну, а слабы - яго абароняць. Дзецi вучацца думаць, марыць, на пытаннi адказ атрымлiваюць, Радзiму сваю спазнаюць.
Дзецi з нецярплiвасцю чакаюць нечага незвычайнага. Таямнiчасць фантастычнасць падзей, дынамiчнасць развiцця дзеяння - ўсе гэта захапляе дзяцей, цалкам авалодвае iмi. Асаблiвае месца ў дзяцей дашкольнага ўзросту займае ўспрыманне казкi.
Першая сустрэча з казачнай творчасцю адбываецца з дапамогай казак пра жывел. Своеасаблiвы казачны склад ствараецца шырокiм ўжываннем пастаянных эпiтэтаў, парананняў: пятух-чабатух; каток - залаты лабок; Гусак Шыпун, шырокая дзюба, чырвоныя лапкi; Курачка Сакатушка. Мой хвост як дубец - як дам табе, дык будзе канец.
Што выклiкае ў дзяцей найбольшую цiкавасць да казкi? Пэўнаму ўспрыманню казак садзейнiчаюць характэрныя для iх эпiзоды пераўтварэння чалавека у розных жывел, што надае творам яшчэ больш таямнiчасцi і чароўнай прыгажосцi, прымушае дзяцей спачуваць пазiтыўным героям.
Галоўнымi метадамi ўспрымання любога мастацкага твора з'яўляецца:
-уводная гутарка
-стварэнне гульнявых сiтуацый
-назiранне за прадметамиi і з’явамi рэчаiснасцi
Выкарыстанне нагляднасцi, якое мае разнастайныя формы:
А)маўленчая (выразнае чытанне i расказванне, выкарыстанне розных фальклорных форм).
Б) прадметная( аб’ект рэчаiснасцi, макеты, муляжы, цацкi).
В) выяўленчая (карцiны, iлюстрацыi , фотаздымкi).
Г) дзейсная (дзеяннi дзяцей, якiя адпавядаюць вобразу выяўленаму ў слове).
Выбар прыемаў падрыхтоўкi дзяцей да ўспрымання твору казкi залежыць ад наяўнасцi ў дзяцей пэўнага вопыту, узроўня iх лiтаратурнай падрыхтоўкi, характару мастацкага твору, на погляд выхавацеля.
Выкарыстанне прадметнай i выяўленчай нагляднасцi перад чытаннем казкi аказвае пэўнае эмацыянальнае уздзеянне. Станоўчы уплыў на падрыхтоўку да успрымання казачнага твору аказваюць непасрэдныя назiраннi над з’явамi, што адбываюцца ў жывой i нежывой прыродзе. Цiкавасць да твору выклiкае створаная выхавальнiкам займальная гульневая сiтуацыя. Перад расказваннем казкi, напрыклад, педагог прапаноўвае дзецям пайсцi ў госцi да казачнага героя, або да Бабулi-казачнiцы, для дзяцей старэйшага ўзросту можна прапанаваць паглядзець драматызацыю ўрыўкаў з розных казак у выкананнi падрыхтаваных дзяцей. Таксама можна прапанаваць пагуляць у гульню. Напрыклад:
Бабы Ежкi не баюся,
Ад яе абаранюся!
Есць у мяне спрыт i сiла
Бабка Ежка мне не мiла.
Пагулялi ў гульню, а зараз паслухайце казку пра маленькага хлопчыка Пiлiпку, Бабу Ягу, якой ен не баяўся. Называецца казка «Пiлiпка-сынок».
З мэтай зацiкавiць дзяцей, падрыхтаваць да успрымання тэксту, выкарыстоўваюцца малыя фальклорныя формы. Яны выклiкаюць у дзяцей станоўчы эмацыянальны водгук, адпаведны настрой. Напрыклад, перад чытаннем казкi «Каза-манюка» можна прапанаваць паслухаць народную песню:
Го-го-го, Каза, го-го-го, шэрая!
Дзе ты хадзiла? Дзе ты блудзiла?
А я хадзiла, а я блудзiла
Па цемных лясах, шырокiх лугах.
Перад казкай «Зайкав хатка», каб абудзiць жывую зацiкаўленасць спачатку можна папрасiць растлумачыць змест прыказкi: «Баязлiваму страх вочы коле». Цi кааб падрыхтаваць эмацыянальную зацiкаўленасць да казкi. Можна загадаць загадкi пра герояу казкi:
Рыжая дзяўчынка
Залезла ноччу ў двор
Курэй пералiчыла
Усiх панесла ў бор (Лiса).
Перад чытаннем казкi можна паказаць iлюстраваную кнiгу, а потым пазнаемiць са зместам казкi. Перад чытаннем пажадана растлумачыць неразумелыя словы. Вось яшчы адзiн з прыемаў, напрыклад, перад расказваннем казкi «Каза-манюка» выхавальнiк паведамляе: Я расскажу вам казку пра казу, якая увесь час хлусцiла, манiла, таму яе празвалi- каза-манюка, а як яна хлусцiла мы даведаемся з казкi. У якасцi прыемаў тлумачэння неразумелых слоў часта выкарыстоуваюцца такiя, як паказ прадмета, з’явы або дзеяння ў натуральных умовах, паказ карцiны, малюнка, падбор сiнонiмаў, антонiмаў, замена слова апiсальным зваротам, пытанне да дзяцей пра значэнне слова.
Вялiкае значэнне для ўспрымання казкi мае спосаб расказвання або чытання. Для больш выразнасцi неабходна выкарыстоўваць элементы артыстычнасцi - мiмiку, жэсты, неабходна ўмела выкарыстоўваць магчымасцi свайго голасу, пазбягаць раўнамерных нацiскаў.
Расказванне казкi можа наогул насiць свабодны характар, але яно не выключае добрага ведання зместу твора, абавязковага выкарыстання тыповых казачных формул, зваротаў: зачыну: Жылi - былi; паўтораў:
Я- пятух-чабатух,
Я пявун-лапатун,
На кароткiх нагах,
На высокiх пятах.
Канцоўкi: Вось вам казка, а мне абаранкаў связка («Каток-залаты лабок»).
Чытаць цi расказваць казку трэба павольна, не спяшаючыся, каб дзецi мелi магчымасць найбольш дасканале асэнсаваць яе змест, адчуць хараство мовы,з апомнiць апiсальныя абароты, тыповыя казачныя формы.
Актыўнаму ўспрыманню дзецьмi казачнага твору садзейнiчае метад чытання найбольш яркiх асобных урыўкаў, гутарка па зместу, iмiтацыя дзеянняў герояў, якая часцей за ўсе выкарыстоўваецца ў працэсе гульняў -драматызацый па змесце казак.
З мэтай больш глыбокага разумення i асэнсавання зместу казак можна выкарыстоўваць мадэлiраванне. Гэта садзейнiчае фармiраванню здольнасцi да ўзнаўлення паслядоўнасцi развiцця сюжэта ў розных формах работы з тэкстам: чытанне, пераказ, творчае складанне казкi. У якасцi мадэляў выкарыстоўваюцца розныя сiмвалы. Напрыклад, геаметрычныя фiгуры розныя па памеры, колеру, форме:
Мышка - маленьк i шэры авал
Зайка - вялi i белы авал
Лiса - аранжавы трохвугольнiк
Воўк - шэры прамавугольнiк
Мядзведзь - карычнявы круг
Мадэлiраванне дапамагае дзецям лепш i хутчэй зразумець паслядоўнасць падзей ў казцы.
Развiццю навыкаў арыянтацыi ў эмацыянальным настроi казкi, вызначэнне асноўных сродкаў выразнасцi спрыяюць наступныя метадычныя прыемы: слоўнае маляванне, слоўная гульня. Яны дазваляюць увайсцi ў казачны вобраз, у тыя абставiны, дзе адбываюцца падзеi.
Эфектыўным метадам для найлепшага ўспрымання казачнага твора з’яуляецца выкарыстанне розных вiдаў прыемаў i форм, асаблiва - канструляванне, маляванне, ручная праца. Калi дзецi самi з дапамогай выхавальнiка вырабляюць дэкарацыi да казак, казачных герояў, макетаў - ўзмацняецца ўяўленне казак, радасць i яркасць. У дзяцей выхоўваюцца станоўчыя адносiны да казачных персанажау, жаданне слухаць, гуляць у казкi.
Знаемства з беларускiмi народнымi казкамi спрыяе развiццю эстатычнага ўспрымання тэксту, пачуцця гармонii, прыгажосцi, выхаванню мастацкага густу, здольнасцi эмацыйна адгукацца на вобразную гаворку, выхоўвае ў дзяцей любоў да Радзiмы, яе роднай мовы. Дзецi павiнны не толькi чуць казкi ,але i адчуваць iх у сваiх сэрцах.
Нехта казкi чытае, а дзецi ў iх жывуць.