Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"КАБ ДЗІЦЯ САЛОДКА СПАЛА" ДУЛЬКЕВИЧ Д.А.

Дата: 19 февраля 2018 в 12:20, Обновлено 19 февраля 2018 в 13:36

Кансультацыя

для бацькоў

                                     “ КАБ ДЗІЦЯ САЛОДКА СПАЛА”

Абуджэнне і засынанне – вельмі важныя моманты ў жыцці дзяіцяці. Не дарма кажуць, што абуджэнне падобна нараджэнню на свет па новаму.    

З чаго пачынаецца раніца вашага сыночка ці дачушкі? З вашай усмешкі, пацалунка, дотыку. Вы спакойныя, а ваш позірк папярэджвае : “ Мы такія шчаслівыя, бо мы існуем на гэтым свеце побач”.

     Цяпер можна падняцца, памыцца, абцёрціся вільготным ручніком, зрабіць разам зарадку. Абавязкова трэба перакусіць нават, калі дзіця ідзе ў дзіцячы садок .

     Укладванне дзіцяці спаць увечары таксама не трывае мітусні і спешкі. Добра, калі ўся працэдура будзе мець якісьці парадак, паслядоўнасць і стане асаблівым рытуалам.

     Дайце дзіцяці магчымасць спакойна закончыць гульню: ”Ужо позна, патрэбна спаць. Пагуляй яшчэ пяць хвілін, а потым будзем укладвацца”. Спрашчае жыццё і ўвядзенне простага правіла: пасля “Калыханкі” адразу памыцца – і спаць.

     Адны дзеткі засынаюць хутка, з другімі трэба пасядзець больш, пагладзіць, штосьці ціха пашаптаць: “Ручкі замарыліся, ножкі замарыліся, усе хочуць спаць. Вочкі замарыліся, вочкі закрываюцца, вочкі адпачываюць”. Каб дзіця супакоілася, лепей гладзіць яго ў напрамку зверху ўніз па ручках ( ад пляча да кісці), ножках (ад бядра да стапы), жывоціку, спінцы. Калі выконваць такі парадак дзеянняў хаця б на працягу месяца кожны дзень, сядзець з дзіцем столькі, колькі ёно патрабуе, то у хуткім часе ваш сынок ц і дочушка пачне засыпаць хутчэй і спакайней. У нейкі момант, нават можа само прапанаваць пакінуць яго аднаго.

    Вельмі важна, у  якім стане дарослы знаходзіцца каля дзіцяці, калі дапамагае яму укласціся спаць. Калі вы спяшаецеся і хочаце хутчэй закончыць з усёй працэдурай укладвання – нічога не выйдзе. Дзіця будзе засынаць вельмі доўга, капрызнічаць і прасіць то піць, то есці, то пачытаць. Вы хвалюецеся, і ёно бачыць гэта, разумее, што ад яго хочуць аддаліцца, малеча адчувае, што хоць вы фізічна побач, але  вашы думкі далёка. Сваім капрызам дзіця спрабуе вярнуць вас да сябе. Калі вы хочаце, каб дзіцятка супакоілася і хутка заснула, супакойцеся самі.

     На многіх дзяцей вельмі добра дзейнічаюць калыханкі. Цудоўна мяккая, пяшчотная, музыкльная мова, суправаждаемая паглажваннем, пахлопваннем, пакачваннем дастаўляе вялікую асалоду дзіцяці. Спяваеце сваім малышам, не шкадуйце для іх сваёй пяшчоты і ласкі.

   Хай заўжды будзе моцнай нябачная нітачка цяпла і любові паміж вамі і вашымі дзеткамі.

Дулькевіч Данута Антонаўна.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

Дзяржаўнай установы адукацыі “Мікуліцкі навучальна-педагагічны комплекс дзічячы сад - пачатковая школа"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.